2 траўня 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Глыбокага: Паўплываць на ўлады можа толькі страйк

6
Жыхар Глыбокага: Паўплываць на ўлады можа толькі страйк
Фота: charter97.org

На Віцебшчыне людзі месяцамі сядзяць без заробкаў.

На прадпрыемстве «Галубічы» Глыбоцкага раёна па 2-3 месяцы затрымліваюць заробак. Людзі выжываюць як могуць, але баяцца адкрыта выказваць абурэнне, паведамляе «Белсат».

Працуем без заробку, скардзяцца працаўнікі ўнітарнага прадпрыемства «Галубічы», якое лічыцца найбуйнейшым у Глыбоцкім раёне вытворцам мяса і малака. Але гучна выказваць абурэнне людзі асцерагаюцца, бо баяцца страціц працу.

Работнікі ААТ «Галубічы»:

«Баімся казаць... Як быццам вы не ведаеце. Чаго пытаецеся? Не плацяць, вядома!»

«Ну, не плацяць, кажуць. Я ў калгасе не працую. Кажуць, ужо тры месяцы не плацяць».

"Не плацяць... У вас дазвол на здымку ёсць?»

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства «Галубічы» Ігар Вайцяховіч прызнае, што затрымкі з заробкам здараюцца:

«Заробак ёсць. Хто хоча зарабіць, той зарабляе. І заробак выплачваецца. Бываюць затрымкі. Але як працуем, так і зарабляем».

Для ліквідацыі запазычанасці бухгалтэрыя прадпрыемства дазволіла работнікам у мясцовай краме браць тавары на 30 рублёў – за нявыплачаны заробак. Хтосьці выжывае за кошт прысядзібнай гаспадаркі, хтосьці - дзякуючы пенсіі бацькоў. Раней людзі маглі зарабіць у суседнім Падсвіллі, размешчаным за два-тры кіламетры ад Галубічаў. Але цяпер і там праблемы з працай.

«Працоўных месцаў у нас няма. Цяпер такая ж сітуацыя з вінзаводам. Таксама распрадаецца», - кажа жыхар Падсвілля Мар'ян Місевіч.

Мясцовы блогер Кастусь Шыталь напісаў аб гэтай сітуацыі ў адміністрацыю Лукашэнкі, бо самі людзі абараняць свае правы баяцца:

«Людзі баяцца страціць нават тую працу, якая ёсць. Пануе ў людзей такое перакананне, што кіраўніцтва ім будзе помсціць, калі яны кудысьці будуць звяртацца».

Ён таксама прапануе меры для кардынальнага развязання праблемы:

«Патрэбныя рэформы, патрэбнае разняволенне, пашырэнне гаспадарчай ініцыятывы, прыцягненне прыватных, а можа і замежных інвестыцый у сельскую гаспадарку».

Актывіст мяркуе, што паўплываць на ўлады можа толькі страйк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках