2 траўня 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка назваў свайго галоўнага апанента на выбарах ва Украіне

23
Парашэнка назваў свайго галоўнага апанента на выбарах ва Украіне

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне адбудуцца 31 сакавіка.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўважае за свайго апанента на прэзідэнцкіх выбарах прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканала ICTV, паведамляе "Новое время".

"Мой хаўруснік - украінскі народ. Хто мой апанент? Мой апанент, і я таксама гэтага не саромеюся і кажу гэта шчыра, адзін, бо іншыя баяцца гэта рабіць... Маім апанентам з'яўляецца Пуцін", - сказаў Парашэнка.

Паводле ягоных слоў, усё, што аслабляе Украіну, "узмацняе Пуціна".

"І таму сёння выбар - або мы за Украіну, ці мы за Расею", - зазначыў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках