2 траўня 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інгушы перацялі магістраль «Каўказ»

Інгушы перацялі магістраль «Каўказ»

Сотні пратэстоўцаў рухаюцца да мяжы з Чачэніяй.

У Інгушэціі працягваюцца беспарадкі праз закон аб рэферэндуме які пераглядае межы з Чачэніяй. Паліцыя разагнала ўдзельнікаў мітынгу ў сталіцы рэспубліцы Магасе супраць мясцовага закона аб рэферэндуме, пасля чаго яны перацялі аўтадарогу «Каўказю - галоўную каўказскую аўтамагістраль, паведамляюць каўказскія СМІ са спасылкай на Twitter Baza.

Сёння раніцай мітынгоўцы ў Інгушэціі паспрабавалі прарвацца ў будынак мясцовай тэлевізіі - ГТРК. Са слоў удзельнікаў, яны хацелі надаць агалосцы тое, што адбываецца ў рэгіёне. Пасля гэтага байцы Расгвардыі адціснулі ўдзельнікаў акцыі ад уваходу ў будынак. Неўзабаве пачаліся сутычкі.

700 удзельнікаў мітынгу супраць закона аб рэферэндуме накіраваліся ў бок мяжы з Чачэніяй.

Іх суправаджаюць 150 супрацоўнікаў паліцыі ў цяжкім абмундзіраванні, 175 байцоў Расгврадыі, 80 супрацоўнікаў АМАПу і 35 СОБРа.

Да мяжы з Чачнэніяй мітынгоўцаў застаецца блізу 40-50 кіламетраў.

Нагадаем, што 6 снежня 2018 года Канстытуцыйны суд Расеі прызнаў адпаведнае Канстытуцыі пагадненне аб мяжы паміж Чачнэніяй ды Інгушэціяй. Раней Канстытуцыйны суд Інгушэціі пастанавіў, што пагадненне супярэчыць тром артыкулам Канстытуцыі: уся ўлада ў Інгушэціі належыць народу, дзяржава павінна захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі, змяненне межаў дапускаецца з улікам меркавання насельніцтва. Пасля гэтага Яўкураў заявіў, што КС Расеі павінен праверыць кампетэнтнасць КС Інгушэціі ў гэтым пытанні.

26 верасня кіраўнікі Чачэніі ды Інгушэціі Рамзан Кадыраў і Юнус-Бек Яўкураў падпісалі пагадненне аб мяжы паміж рэспублікамі. Чачэнія атрымала частку Надцярэчнага раёна Інгушэціі, а Інгушэція - тэрыторыю на мяжы з Малгабецкім раёнам.

Пасля гэтага ў Інгушэціі пачаліся масавыя пратэсты нязгодных з гэтай пастановай і з тым, што яе прынялі без рэферэндуму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках