2 траўня 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Берасцейшчыне жыхароў заклікаюць выйсці на палі шукаць метэарыт

6
На Берасцейшчыне жыхароў заклікаюць выйсці на палі шукаць метэарыт
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён упаў дзесьці на мяжы Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў.

Жыхароў Пружанскага і Бярозаўскага раёнаў заклікаюць выйсці на палі шукаць метэарыт. Ён упаў дзесьці на мяжы гэтых раёнаў уночы 7 студзеня. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на пружанскую газету «Раённыя будні», днях туды прыязджалі навукоўцы - спецыялісты Польскай лабараторыі камет і метэораў (у Польшчы некалькі фотакамер зафіксавалі палёт метэарыта ў бок Беларусі).

Яны збіралі сведчанні людзей аб тым, што здарылася. Адмыслоўцы не выключаюць, што метэарыт падчас палёту праз атмасферу важыў да 500 кілаграм, а пры падзенні - да 100 кг. Ён мог падзяліцца на дробныя кавалкі - ад 50 кілаграм да 100 грам.

Як піша выданне, навукоўцы заклікаюць мясцовых жыхароў як мага хутчэй пачаць пошукі метэарыта. Пакуль ён можа ляжаць на паверхні зямлі, але з пачаткам палявых сельскагаспадарчых работ знайсці рэшткі касмічнага госця практычна немагчыма. Мяркуецца, што метэарыт быў жалезны, чорнага колеру, яго кавалкі будуць параўнальна цяжкімі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках