2 траўня 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы адзначылі Дзень Волі ў Маямі

4
Беларусы адзначылі Дзень Волі ў Маямі

Да святкавання далучыліся ўкраінская і армянская дыяспары.

24 сакавіка 2019 года ў Маямі адбылося святкаванне 101 угодкаў з дня заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі #БНР101 Дзень Волі 2019.

Мерапрыемства было арганізаванае Згуртаваньнем беларусаў у ЗША - ЗМАГАР (ZMAGAR Association of Belarusians In The USA), і прайшло ў інтэрнацыянальным фармаце. Да святкавання далучыліся ўкраінская і армянская дыяспары ў ЗША, выказаўшы салідарнасць у барацьбе за незалежнасць.

Аб'яднанне «ZMAGAR» грунтуецца на аснове прыярытэтнасці нацыянальных інтарэсаў, патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народа, які пражывае на тэрыторыі ЗША, культурных традыцый, агульнага разумення яго гістарычнага лёсу і імкнення да захавання суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы.

Беларусы чарговым разам давялі сваю гасціннасць, частуючы гасцей стравамі нацыянальнай кухні. У наведвальнікаў была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з этнічнай музыкай ў незвычайных абставінах. Узнавіў атмасферу запрошаны госць музыка-мультыінструменталіст, этнограф Siarhei Douhushau.

Арганізатары ўлічылі інтарэсы ўсіх прысутных.

Аматары актыўнага адпачынку ўзялі ўдзел у Вольным забегу #belarus101run. Мэтай якога, гэтак жа было аб'яднаць беларусаў, якія пражываюць у розных кутках свету. На геаграфічнай карце забегу з'явілася Маямі. Асаблівая падзяка Vladimir Avsianski за арганізацыю забегу.

Аматары інтэлектуальнага адпачынку паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-забаўляльнай віктарыне «квіз СІЛА ДУМКІ», якую правяла яе стваральніца расейка Anna Vita.

«Штогод беларуская грамадскасць у розных гарадах і краінах адзначае гадавіну абвяшчэння БНР. Прыкра, што гэта светлае свята ў самой Беларусі было чарговы раз азмрочанае масавымі арыштамі і затрыманнямі актывістаў і дзеячаў культуры. Нягледзячы на гэта, мы шчыра верым, у тое, што аб'яднаўшы намаганні беларусаў замежжа, мы зможам зрабіць нашу ўлюбёную Радзіму незалежнай і дэмакратычнай.

Жыве Беларусь!», - адзначылі арганізатары свята.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках