2 траўня 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі канцэрн рыхтуе газавую рэвалюцыю ў Еўропе

13
Польскі канцэрн рыхтуе газавую рэвалюцыю ў Еўропе

«Газпрам» прызнаў, што амерыканскі звадкаваны газ можа выцесніць яго з ЕЗ.

Прадстаўнік расейскага Газпрама Сяргей Комлеў, які адказвае за падрыхтоўку кантрактаў, прызнаў, што пастаўкі амерыканскага звадкаванага газу галоўная канкурэнцыя ягонай фірме ў 2019 годзе, паведамляе «Радыё Польшча».

Гэта першая такога кшталту заява расейскага канцэрну, які дагэтуль грэбліва ставіўся да магчымай канкурэнцыі з боку ЗША, і цяпер прызнаецца ў тым, што яна можа паўплываць на пачынанні Газпрама ў Еўропе. Гэтае прызнанне азначае змену тону пасля гучных заяў Газпрама, што амерыканскі звадкаваны газ будзе даражэйшы за расейскі прыродны газ.

У Еўропу паступае ўсё больш звадкаванага газу з ЗША. Такая тэндэнцыя назіраецца ў куплях польскага канцэрна PGNiG. Пры гэтым сапраўдная рэвалюцыя адбудзецца ў наступным дзесяцігоддзі. PGNiG паведамляе, што ўжо у 2019 годзе Польшча атрымала першыя пастаўкі звадкаванага газу паводле ўкладзеных у 2018 годзе доўгатэрміновых кантрактаў з ЗША.

Дзякуючы кантрактам на куплю амерыканскага звадкаванага газу, у 2023-2042 гадах, PGNiG будзе дадаткова мець запас больш як 7,3 мільярда кубаметраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках