28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША маюць намер вярнуцца на Месяц праз пяць гадоў

4
ЗША маюць намер вярнуцца на Месяц праз пяць гадоў

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс.

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс заявіў, што ЗША праз пяць гадоў адправяць на Месяц амерыканскі экіпаж.

Пра гэта ён заявіў у аўторак, 26 сакавіка, падчас выступу ў Хантсвіле, штат Алабама, паведамляе nv.ua cа спасылкай на AFP.

«Дзяржаўная палітыка адміністрацыі і ЗША заключаецца ў тым, каб на працягу наступных пяці гадоў вярнуць амерыканскіх астранаўтаў на Месяц», - сказаў Пенс.

З ягоных слоў, у складзе будучай місіі ўпершыню на паверхню Месяца ступіць жанчына-астранаўт.

«Дазвольце мне растлумачыць, першай жанчынай і наступным мужчынам на Месяцы будуць амерыканскія астранаўты, адпраўленыя на амерыканскай ракеце з амерыканскай зямлі», - сказаў ён.

Нагадаем, што ў канца 2018 года NASA заключыла кантракт з 9 прыватнымі ракетабудаўнічымі кампаніямі для будучых палётаў на Месяц. Касмічная адміністрацыя ЗША планавала здзейсніць першы тэставы палёт вакол Месяца без людзей у 2020-м і правесці кіраваную камандай місію ў 2023-м.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках