29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: У Зяленскага рэйтынг амаль удвая большы, чым у Парашэнкі

23
Апытанне: У Зяленскага рэйтынг амаль удвая большы, чым у Парашэнкі
ФОТА: PRAVDA KOMSOMOLSKAYA, RUSSIAN LOOK, GLOBALLOOKPRESS

Вынік Ляшко і Смяшко зраўняўся.

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік студыі «Квартал 95» Уладзімір Зяленскі лідзіруе ва ўкраінскім прэзідэнцкім рэйтынгу, паводле звестак апытання Інстытута сацыяльных і медыядаследаванняў і New Image Marketing Group, апублікаваных 26 сакавіка, паведамляе gordonua.com.

Паводле звестак даследавання, 75% рэспандэнтаў гатовыя прыйсці на выбарчыя ўчасткі, яшчэ 15% схіляюцца да таго, каб ісці галасаваць. 60% рэспандэнтаў заявілі, што канчаткова вызначыліся ці хутчэй вызначыліся з кандыдатам, за якога аддадуць голас.

Сярод тых, хто пойдзе галасаваць і вызначыўся з выбарам, вынікі размеркаваліся наступным чынам:

32,7% - за Зяленскага;

16,8% - за дзейнага прэзідэнта Украіны Петра Парашэнку;

12,3% - за лідарку парламенцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку;

9% - за пазафракцыйнага народнага дэпутата, заснавальніка Апазіцыйнай платформы - «За жыццё» Юрыя Бойку;

6,1% - за экс-міністра абароны, лідара партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоля Грыцэнку;

4,5% - за лідара парламенцкай фракцыі Радыкальнай партыі Алега Ляшко;

4,5% - за экс-начальніка Галоўнага ўпраўлення вайсковай разведкі Мінабароны, былога старшыню Службы бяспекі Украіны Ігара Смяшко;

3,3% - за народнага дэпутата ад Апазіцыйнага блока Аляксандра Вілкула;

1,2% - за пазафракцыйнага народнага дэпутата Аляксандра Шаўчэнку.

За іншых кандыдатаў гатовы прагаласаваць менш за 1% рэспандэнтаў.

ФОТА: ISOM.COM.UA

Апытанне праводзілася з 16 да 24 сакавіка 2019 года па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя часова акупаваных раёнаў Данбаса і Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Метадам фармалізаванага інтэрв'ю было апытана 1805 паўналетніх грамадзян. Акрамя таго, у Данецкай і Луганскай абласцях было дадаткова зроблена 234 інтэрв'ю для рэпрэзентатыўнага аналізу на ўзроўні макрарэгіёну Данбас. Статыстычная хібнасць не перавышае 2,36%.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках