29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рапота: Тэма адзінай валюты можа ўвайсці ў парадак рабочай групы «інтэграцыі» Беларусі і РФ

18
Рапота: Тэма адзінай валюты можа ўвайсці ў парадак рабочай групы «інтэграцыі» Беларусі і РФ
РЫГОР РАПОТА

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» падтрымаў прапанову прэм'ера РФ Мядзведзева.

Дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» (СД) Беларусі і Расеі Рыгор Рапота мяркуе, што пытанне стварэння адзінай валюты дзвюх краін - агульнага рубля - можа ўвайсці ў парадак пасяджэнняў нядаўна створанай рабочай групы беларуска-расейскай «інтэграцыі» і развязання спрэчных пытанняў, паведамляе interfax.by.

«Магчыма, гэтая тэма будзе прадметам абмеркавання рабочай групы», - сказаў Рапота ў інтэрв'ю «Известиям», каментуючы магчымасць з'яўлення агульнага рубля Беларусі і Расеі.

Дзяржсакратар СД таксама нагадаў, што цяпер у двухбаковых разліках на долю расейскага рубля прыходзіцца 80%. Пры гэтым ён не ўважае мэтазгодным выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для пералічэння астатніх разлікаў у рублі. «Гэта ж сілком не зробіш. Ёсць гаспадарчыя суб'екты, якія павінны быць зацікаўленыя ў тым, каб перайсці на рублёвыя плацяжы. Але там, дзе зручней плаціць у валюце, плацяць у валюце. Гэта натуральны працэс», - адзначыў Р. Рапота.

Каментуючы спрэчку, якая ўзнікла ў канцы 2018 года, пра магчымасць кампенсацыі Менску выдаткаў, што ўзнікнуць праз рэалізацыю падатковага манеўру ў нафтавай галіне, дзяржаўны сакратар заявіў, што бакі працягваюць перамовы. «На гэты конт ідуць кансультацыі, і вельмі хочацца, каб было знойдзена ўзаемапрымальнае развязанне», - сказаў Рапота. З ягоных слоў, для развязання праблемы могуць быць знойдзеныя розныя формы. «Тут шырокае поле магчымасцяў: можна пакінуць усё як ёсць, можна знайсці магчымасць кампенсацыі ў іншых сферах ўзаемадзеяння. Могуць быць самыя-самыя розныя формы. У жыцці бывае так, што дамоўленасці ў адной сферы, у гэтым выпадку эканамічнай, спалучаюцца з развязаннем пытанняў у іншых палях узаемадзеяння - сацыяльных, вайсковых, палітычных...», - растлумачыў ён.

Як паведамлялася, тэма адзінай валюты «саюзнай дзяржавы» была рэанімаваная прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым у снежні мінулага года на пасяджэнні «саюзнага» Саўміна ў кантэксце прэтэнзій беларускага боку на кампенсацыю выдаткаў ад падатковага манеўру ў РФ. Мядзведзеў прапанаваў актуалізаваць дамову аб стварэнні «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі ад 1999 года, уключаючы ўтварэнне адзінага эмісійнага цэнтра, адзінай мытнай службы, суда, Падліковай палаты. На яго думку, такі ўзровень інтэграцыі дазволіць праводзіць адзіную падатковую і тарыфную палітыку, а таксама палітыку ў галіне цэнаўтварэння.

Лукашэнка заявіў 1 сакавіка, што гіпатэтычна не пярэчыць супраць увядзення ў «саюзнай дзяржаве» адзінай валюты, але гэта павінен быць не беларускі і не расейскі рубель. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пазней сказаў, што канкрэтыкі ў пытанні пераходу Расеі і Беларусі да адзінай валюты няма, але тэма можа і павінна абмяркоўвацца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках