Наталля Радзіна: Можа, пара скончыць з гэтым маразмам?
15- НАТАЛЛЯ РАДЗІНА
- 25.03.2019, 18:48
- 27,781
Кожны, хто адзначае Дзень Волі, хто разумее яго значнасць, павінен задаць сабе адно простае пытанне.
Ніякага святочнага настрою ў мяне сёння няма. Вядома, 101 год незалежнасці - гэта цудоўна і важна. Але на душы цяжка. Таму што людзей хапаюць і арыштоўваюць другі дзень запар, міліцыя дзяжурыць ля дамоў актывістаў, камунальнікі зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі з вокнаў, увесь цэнтр Менска наводнены АМАПам, міліцыяй і спецслужбамі. Верх абсурду - за канцэрт незалежнасці арыштавалі музыкаў!
Мне здаецца, што сёння кожны, хто адзначае гэтае свята, хто разумее яго значнасць, павінен не толькі паставіць у «Фэйсбук» фота з бел-чырвона-белым сцягам або стужачкай, а задаць сабе адно простае пытанне: а што канкрэтнае я магу зрабіць, каб скончыць з гэтым маразмам, што доўжыцца 25 гадоў?
Наталля Радзіна, Facebook