6 траўня 2024, панядзелак, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Воршы запусцілі 101 бел-чырвона-белы шарык да гадавіны БНР

Відэафакт: У Воршы запусцілі 101 бел-чырвона-белы шарык да гадавіны БНР

У Воршы адзначылі гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, але праз тое, што сама дата прыпадае сёлета на панядзелак, большасць святкаванняў сёлета адбылася па краіне і за яе межамі ў суботу і нядзелю, паведамляе orsha.eu.

Аршанскія актывісты дэмакратычных арганізацый таксама асноўнае святкаванне зрабілі ў нядзелю. Спачатку на Гарадзішча ў паветра былі выпушчаныя 101 белы і чырвоны шарыкі, якія на добрым ветры адразу паляцелі ў паўднёвы бок. Некаторыя шарыкі былі з надпісамі БНР 101 і з прывязанымі да іх сцяжкамі.

Пасля такога сімвалічнага дзеяння, актывісты сабраліся на адным з грамадскіх офісаў дзе прайшоў імправізаваны канцэрт - удзельнікі чыталі вершы і спявалі беларускія песні.

Чакаецца, што ў панядзелак святкаванне працягнецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках