6 траўня 2024, панядзелак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: Мы першымі прыйдзем на абарону нашай краіны

14
Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: Мы першымі прыйдзем на абарону нашай краіны

Тактычная група «Беларусь» запісала віншаванне ў гонар 101-х угодкаў БНР.

Добраахвотнікі з тактычнай групы «Беларусь» ва Украіне запісалі зварот у гонар 101-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, піша «Новы час».

- Браты-беларусы! У гэты дзень, 101 год таму, нашы продкі здабылі незалежнасць нашай дзяржавы! За гэта наш Крывіцкі род больш за 70 гадоў цярпеў здзекі і прыгнёт з боку ўсходняй імперыі. Яны знішчалі нашу інтэлігенцыю - розум нацыі, забаранялі мову і пісьменнасць, але мы выстаялі і сёння маем сваю дзяржаву, дзякуючы ахвярнасці нашых продкаў.

Сёння пытанне нашай незалежнасці стаіць востра, як ніколі.

Мы, байцы-беларусы ва Украіне, запэўніваем вас, што першымі прыйдзем на абарону нашай Радзімы! Але толькі з'яднаўшыся мы зможам даць адпор нашэсцю! Ад кожнага з нас залежыць лёс нашай Бацькаўшчыны!

Жыве Беларусь! Жыве вечна! - гаворыцца ў звароце добраахвотнікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках