Тэатр абсурду: камунальнікі на будаўнічым кране прыехалі здымаць бел-чырвона-белы сцяг
31- 25.03.2019, 16:53
- 38,928
Сцяг вывесіў у акне менскай кватэры Вітаўт Сіўчык.
Журналіст «Белсата» і радыё «Рацыя» Вітаўт Сіўчык вывесіў у сябе ў акне насупраць плошчы Перамогі бел-чырвона-белы сцяг. Ён правісеў тры гадзіны, перш чым да дома прыехаў пад'ёмны кран, людзі на якім спрабавалі зняць або спілаваць дрэўка са сцягам. Вітаўт Сіўчык вёў трансляцыю падзеі ў сябе ў Фэйсбуку, піша tut.by.
Сцяг правісеў блізу трох гадзін, пасля чаго ў дзверы пачалі грукаць невядомыя, а да дома пад'ехаў кран.
Са слоў Сіўчыка, ён цяпер дома на бальнічным пасля аперацыі на назе і яму складана перасоўвацца па кватэры. Ён распавёў, што людзі ўнізе не назваліся, а толькі пракрычалі: «Здымай сцяг! Ён не дзяржаўны!»
Калі людзі на кране з пілой падняліся да яго акна, ён зняў сцяг.
- Яны дагэтуль знаходзяцца пад маім домам. Пачакаю, пакуль ад'едуць, тады зноўку вывешу, - сказаў журналіст а 15.40.