20 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За сем гадоў сярэдні заробак у Эстонii вырас на 58%

3
За сем гадоў сярэдні заробак у Эстонii вырас на 58%

Эстонцы, якія эмігравалі з краіны, пачалі вяртацца на радзіму.

За сем гадоў сярэдні заробак у Эстонii вырас на 58%, а краіна набліжаецца да сярэдняга па Еўрапейскаму Звязу ўзроўні даходаў, паведамляе delfi.ee.

У Эстоніі ВУП на чалавека дасягнуў 79% ад сярэднееўрапейскага ўжо ў 2017 годзе, і ў гэтым кірунку ўжо ўпэўнена абыходзіць, да прыкладу, Партугалію і Польшчу. А ў 2018 годзе ВУП краіны вырас на 3,9% - у паўтара разы вышэй за сярэдні прырост па ЕЗ.

Праз высокі эканамічны рост летась у краіну вярнулася на шэсць тысяч чалавек больш, чым эмігравала. Да таго ж, у Эстоніі працуе блізу 20 000 замежнікаў, многія з якіх - выхадцы з краін ЕЗ, у тым ліку з развітых краін.

Галоўны эканаміст банка Luminor Eesti Тыну Пальма мяркуе, што для захавання стабільнага доўгатэрміновага росту эканомікі краіне трэба інвеставаць у першую чаргу ў чалавечы капітал. Самымі важнымі ён уважае падтрымку «навукова-даследчай дзейнасці, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння і інтэлектуальнай інфраструктуры».

Эканоміка ў Эстоніі добра развітая ў сферы лічбавай эканомікі. Дзякуючы пашырэнню сектару IT, атрымалася павялічыць прыбытак ва ўсіх галінах эканомікі, нават у прамысловасці. Але на думку экспэрта, пераход на выкарыстанне лічбавых тэхналогій і ўкараненне іншых тэхналагічных навінак на прадпрыемствах дапамогуць павысіць экспарт паслуг, і гэта таксама крытычна важнае для эстонскай эканомікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках