28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як з картак беларусаў выкрадаюць сродкі

4
Як з картак беларусаў выкрадаюць сродкі

З картак двух рэчычан скралі амаль 800 рублёў.

У пачатку лютага з карткі 67-гадовага рэчычанца невядомыя выкралі 15 100 расейскіх рублёў (блізу 500 беларускіх рублёў). Як пракаментаваў gomel.today намеснік начальніка РАУС Андрэй Сёмкаў, да справы была датычная дачка пацярпелага.

У сацсетках студэнтка атрымала паведамленне са ўзламанай старонкі сваёй аднагрупніцы. Пад выглядам знаёмай невядомыя папрасілі дзяўчыну скінуць звесткі банкаўскай карты, на якую яна б магла залічыць грошы, маўляў, тэрмінова трэба. Речычанка сфатаграфавала карту свайго бацькі з двух бакоў і адправіла фота ашуканцам. Амаль адразу ж з яе былі спісаныя усе сродкі і пераведзеныя на рахунак, зарэгістраваны ў Маскве.

Як падкрэсліў Сёмкаў, варта чарговым разам нагадаць: ні ў якім разе не перасылайце звесткі сваёй карты незнаёмцам. Калі да вас звярнуўся прыяцель ці проста сябар з сацсетак, набярыце яго праз тэлефон або напішыце яму ў другой сацыяльнай сетцы, каб пераканацца, што да вас звяртаецца менавіта ён, а не узломшчык, якому вы сваімі рукамі можаце адкрыць доступ да грошай.

Што да другой гісторыі, то яна значна больш банальная: двое грамадзян нападпітку закупіліся прадуктамі і не толькі і прадоўжылі банкет дома ў аднаго з іх. Калі госць ад колькасці выпітага абамлеў і заснуў, яго картка трапіла ў рукі ветлівага гаспадара. Да карткі клапатліва была прымацаваная паперка з пін-кодам, усяго было выкрадзена 270 рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках