20 красавiка 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Масавае шэсце супраціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем

1
Фотафакт: Масавае шэсце супраціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем
ФОТА: VK.COM

Блізу 250 жыхароў горада прайшлі шэсцем па цэнтральных вуліцах Берасця.

Супраціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем 24 сакавіка сабраліся на плошчы Леніна, пазней прайшлі шэсцем па цэнтральных вуліцах - Пушкінскай і Савецкай, паведамляе «Радыё Свабода».

Адначасова з акцыяй пратэстоцаў на плошчы Леніна праходзіла акцыя гарадскога аддзела аб надзвычайных сітуацыях «Правядзі час з карысцю». А 12:40 на плошчы знаходзілася блізу 250 супраціўнікаў завода.

Берасцейка Юлія Зубрык звярнула ўвагу, што ўжо другі тыдзень запар гарадскія ўлады праводзяць мерапрыемствы на плошчы Леніна адначасова з акцыяй пратэстоўцаў. Яна разглядае гэта як спосаб «схаваць» мірны пратэст.

ФОТА: VK.COM

На плошчы Леніна пратэстоўцы абмеркавалі пачатак 26 сакавіка судовага разгляду скаргі на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы аб правядзенні мясцовага рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода.

Пазней пратэстоўцы прайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця - Пушкінскай і Савецкай - да кінатэатра «Беларусь». Тут яны пастаялі некаторы час і разышліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках