29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На нарвэжскім лайнеры, у якога адмовілі рухавікі, была беларуска

На нарвэжскім лайнеры, у якога адмовілі рухавікі, была беларуска
ФОТА: SHIPSINBERGEN.BLOGSPOT.NO

Яна - чалец каманды Viking Sky.

Сярод чальцоў каманды нарвэжскага парома Viking Sky, у якога раней адмовілі рухавікі ў моры, ёсць грамадзянка Беларусі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла пасольства Беларусі ў Швэцыі, піша nn.by.

«Амбасада ўсталявала кантакт з грамадзянкай Беларусі - чальцом каманды Viking Sky. Інфармацыя пра яе накіраваная нарвэжскай старане. Яна не пацярпела і застанецца на судне, якое з дапамогай буксіра рухаецца ў порт», - гаворыцца ў паведамленні.

Круізны лайнер адбуксавалі ў порт горада Молдэ. З яго эвакуавалі блізу 500 з 1 373 чалавек. Астатніх даставілі на бераг на лайнеры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках