20 красавiка 2024, Субота, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Іркуцка выйшлі на масавы мітынг у абарону возера Байкала

1
Жыхары Іркуцка выйшлі на масавы мітынг у абарону возера Байкала
ВОЗЕРА БАЙКАЛ
ФОТА: HISTORI.RUSIN.ORG.UA

Адзіночныя пікеты і флэшмобы ў абарону Байкала запланаваныя яшчэ больш чым у 40 гарадах Расеі.

У цэнтры Іркуцка ў нядзелю, 24 сакавіка, прайшоў масавы мітынг у абарону возера Байкала, арганізаваны грамадзянскім рухам "Выратуй Байкал" і грамадскай арганізацыяй "Экаабарона 365", піша «Нямецкая хваля».

Паводле звестак паліцыі, ва ўзгодненай з уладамі пратэстнай акцыі ўдзельнічалі блізу тысячы чалавек, паводле звестак арганізатараў мітынгу - блізу 3 тысяч.

Удзельнікі акцыі падпісалі зварот да прэзідэнта Расеі Пуціна з прапановамі аб ахове Байкала, сярод якіх - забарона на будаўніцтва на беразе возера інвестарам з Кітая завода для разліву пітной вады.

У звароце таксама пералічваюцца розныя экалагічныя праблемы Байкала: наступствы масавага турызму, смецце, скідванне неачышчаных прамысловых і бытавых адкідаў, высечка лясоў, выцекатаксічных рэчываў з цэлюлозна-папяровага камбіната, паведаміў кіраўнік "Экаабароны 365" Дзяніс Букалаў.

Ён адзначыў, што сярод прапаноў аб ахове Байкала - стварэнне грамадскай рады пры прэзідэнце ў пытаннях прыродакарыстання ў Цэнтральнай экалагічнай зоне Байкала, правядзенне ацэнкі дапушчальнага ўздзеяння на водны рэжым Байкала, будаўніцтва ачышчальных збудаванняў і магутнасцяў для перапрацоўкі смецця, забеспячэнне публічнага абмеркавання паправак у заканадаўства, звязаных з аховай Байкала, а таксама публікацыя справаздач Мінпрыроды Расеі аб фактычна праведзенай дзейнасці ў абароне Байкала з 2012 года.

Са слоў Букалава, збор подпісаў пад зваротам, арганізаваны падчас мітынгу, яшчэ не закончаны: шмат хто з удзельнікаў узяў бланкі з сабой, каб сабраць подпісы сярод знаёмых і калег. Збор подпісаў плануецца закончыць на працягу тыдня.

Дзяніс Букалаў паведаміў, што аналагічныя мітынгі, а таксама адзіночныя пікеты і флэшмобы ў абарону Байкала запланаваны 24 сакавіка яшчэ больш чым у 40 гарадах Расеі.

Судовае пасяджэнне аб заводзе пітной вады на Байкале пройдзе 26 сакавіка

У сярэдзіне сакавіка суд у Іркуцку прыпыніў будаўніцтва завода для разліву пітной вады на беразе Байкала, бо пракуратура знайшла парушэнні пры будаўніцтве гэтага аб'екта. Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 26 сакавіка. Паводле звестак інвестара, першая чарга завода мае быць уведзеная ў эксплуатацыю ў канцы гэтага года, а ў наступныя два гады ён выйдзе на праектную магутнасць - амаль 155 тысяч кубамэтраў пітной вады за год.

Раней тутэйшыя жыхары правялі некалькі акцый пратэсту супраць будаўніцтва завода на беразе Байкала. Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў распарадзіўся праверыць праект на адпаведнасць экалагічным стандартам. Рада правоў чалавека пры прэзідэнце РФ са спасылкай на навукоўцаў паведаміла, што будаўніцтва гэтага аб'екта можа стварыць пагрозу для рэдкіх жывёлін, што жывуць вакол возера.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках