25 красавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Расеі палітычная эліта толькі і думае пра адстаўку Пуціна»

5
«У Расеі палітычная эліта толькі і думае пра адстаўку Пуціна»

У кіраўніка РФ ёсць «прыклад», які ён не зможа праігнараваць.

«У Расеі палітычная эліта толькі пра гэта і думае, але не кажа ні слова. У Казахстане Нурсултан Назарбаеў парушыў табу. Фармальна адмовіўшыся ад пасады прэзідэнта за год да выбараў, гэты 78-гадовы аўтакрат і былы савецкі апаратчык сам арганізуе сваю правапераемнасць і пасылае сігнал далёка за межы Цэнтральнай Азіі, аж да Крамля, дзе ў 2024 годзе Пуцін таксама скончыць свой дваццацічатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў, які ўсяго на чатыры гады меншы за тэрмін ягонага стэпавага калегі», - піша журналіст Le Figaro (пераклад - inopressa.ru) П'ер Аўрыль.

«Цяпер, як тлумачаць палітолагі, у Пуціна ёсць «прыклад», які ён не зможа праігнараваць. Абедзве краіны сутыкаюцца з аднолькавымі праблемамі», - паказвае журналіст.

«Пакідаючы сваю пасаду, казахскі лідар сыходзіць ад бюджэтных цяжкасцяў, каб засяродзіцца выключна на стратэгічных функцыях. Аднак, аўтар вельмі непапулярнай пенсійнай рэформы, якім з'яўляецца Пуцін, карыстаецца даверам...32% сваіх грамадзян: гэта вельмі нізкі рэйтынг для аўтарытарнай краіны. У Алжыры, яшчэ адной нафтавай дзяржаве, такое спалучэнне праблем выводзіць людзей на вуліцы - такая перспектыва моцна трывожыць як Казахстан, так і Расею», - адзначае Аўрыль.

«Нурсултан Назарбаеў вырашае такое раўнанне, прызначаючы часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Касыма-Жамарта Такаева, які адразу ж прапанаваў перайменаваць сталіцу Астану так, каб яна насіла імя тагачаснага прэзідэнта Нур-Султан, якое перакладаецца як «Светлы Султан». Назарбаеў таксама прызначыў спікеркай сената сваю ўласную дачку, 55-гадовую Дарыгу, тым самым прызнаючы законнай дынастычную перадачу ўлады. Пуцін, са слоў кремленолагаў, такога не зробіць. Кіраўнік расейскай дзяржавы адчувае невялікую цягу да культу асобы і трымае сваіх дзвюх дачок удалечыні ад грамадскай увагі», - піша Le Figaro.

«Пуцін уважае сябе не за бацьку народа, а карпаратыўнага лідара. У пераходным перыядзе ў Казахстане ён будзе назіраць перш за ўсё за рэакцыяй сіл бяспекі, кіроўнай партыі (у якой Назарбаеў застаецца старшынём. Заўвага рэд.) і алігархаў», - прагназуе Таццяна Станавая, аналітык Маскоўскага Цэнтра Карнэгі.

«Кіраўнік Крамля» любіць арыгінальныя і нечаканыя пастановы», - нагадвае незалежны экспэрт Аркадзь Дубноў, падкрэсліваючы, што пасля заяваў ягонага старэйшага казахскага калегі выбар такіх пастаноў скарачаецца. З іншых чутак, Пуцін узначаліць саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, якая з усіх сіл спрабуе матэрыялізавацца. Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ва ўладзе ў Менску дваццаць чатыры гады, адмаўляецца быць на другіх ролях у свайго расейскага калегі. Ён пачаў прасоўваць на палітычную арэну свайго сына ўжо тады, калі той быў вельмі юным», - каментуе аўтар артыкула.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках