25 красавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Расеі: Адток капіталу з краіны падвоіцца

3
Цэнтрабанк Расеі: Адток капіталу з краіны падвоіцца

Расейскі ЦБ падняў да $76 мільярдаў ацэнку адтоку за мінулы год.

Адток капіталу з Расеі за 2019 год значна перавысіць першапачатковы прагноз, паведаміла кіраўніца Цэнтрабанка РФ Эльвіра Набіуліна на прэс-канферэнцыі ў пятніцу, піша сайт finanz.ru.

У базавым сцэнары з нафтай па 60 даляраў за барэль прыватным сектарам з краіны будзе вывезена 35 млрд даляраў, вынікае з сярэднетэрміновага прагнозу Банка Расеі адпаведна з вынікамі пасяджэння Савета дырэктараў.

Новая ацэнка ЦБ на 15 млрд даляраў, або 75% перавышае снежаньскі прагноз (20 млрд даляраў) і ў 2,2 разы - лічбу, якую рэгулятар закладваў у праекціроўкі ў чэрвені мінулага года (16 млрд даляраў).

Адток павялічваецца, бо растуць нафтавыя даходы, і ёсць што вывозіць, вынікае з разлікаў ЦБ.

Папярэдні прагноз рэгулятара грунтаваўся на чаканнях, што агулам кожны барэль расейскай нафты Urals будзе прадавацца за мяжу па 55 даляраў.

Гэтую ацэнку ЦБ адкарэктаваў - паводле новага прагнозу сярэдні кошт нафты складзе 60 даляраў за барэль. Гэта павялічыць экспартныя даходы расейскай эканомікі з 400 да 420 млрд даляраў за год. На 63% гэта нафтагазавыя грошы, яшчэ 10,5% дае продаж за мяжу металаў, 5,4% - угнаенняў, 3,2% - вываз лесу.

Дадатковы прыток даляраў дазволіць павялічыць скупку валюты на МасБіржы з 52 да 59 млрд даляраў на год. Рэшта сыдзе з краіны ў выглядзе чыстага вывазу прыватным сектарам, вынікае з ацэнак ЦБ.

Летась на фоне ўцёкаў замежных інвестараў з рынку дзяржпазыкі і рэкорднага ў гісторыі вываду наўпроставых інвестыцый з рэальнага сектара эканомікі, адток капіталу з Расеі дасягнуў рэкордных з 2014 года 67 млрд даляраў.

Гэтую лічбу ў пятніцу ЦБ перагледзеў у горшы бок - да 76 млрд даляраў.

Нагадаем, у снежні цэнтрабанк вызначыў выключыць з усіх сваіх справаздач адток капіталу і перайменаваў адпаведны радок у сваіх публікацыях.

Ранейшую назву - увоз/вываз капіталу - замянілі на нейтральнае «фінансавыя аперацыі прыватнага сектара», перапісаўшы не толькі новыя рэлізы, але і ўсе публікацыі аж да 1994 года.

Пастанова была прынятая ў мэтах «гарманізацыі тэрміналогіі», каб яна адпавядала сістэме нацыянальных рахункаў Расстата, вынікае з тлумачэнняў прэс-службы цэнтрабанка.

Раней ЦБ паведамляў, што адток капіталу «можа быць і добрай навіной», даводзячы, што пад вывазам не абавязкова разумеюцца незаконныя аперацыі. Гэта можа быць, напрыклад, проста купля замежнай валюты насельніцтвам або бізнэсам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках