25 красавiка 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя арганізацыі выступілі ў падтрымку прафзвязу РЭП

1
Міжнародныя арганізацыі выступілі ў падтрымку прафзвязу РЭП

Дырэктара што да Усходняга партнёрства і АБСЕ заклікалі звярнуць увагу на «справу прафзвязаў».

Міжнародныя арганізацыі заклікалі ўключыць нормы, якія тычацца правоў чалавека і працоўных правоў у прыярытэты перамоваў аб партнёрстве ЕЗ і Беларусі. У супольным лісце МКП, IndustriALL, ЕКП і Еўрапейскім IndustriAll звяртаюць увагу на «справу прафзвязаў» і міжнародныя нормы, якія ігнаруе ўрад Беларусі. Зварот адрасаваны дырэктару што да Расеі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі ды АБСЕ Люку Дэвін.

Сайт praca-by.info прыводзіць тэкст ліста цалкам:

«Прыярытэты для перамоваў аб партнёрстве паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю

Паважаны спадар Дэвін,

Перш за ўсё, мы хацелі б выказаць вам удзячнасць за тое, што знайшлі час сустрэцца з намі ў Вашым офісе 16 студзеня 2019 года. Гэта была для нас важная магчымасць падзяліцца сваімі праблемамі ў сувязі з трывожнай нястрымнай тэндэнцыяй парушэння асноўных правоў чалавека ў Беларусі, напрыклад вакол так званай «справы прафзвязаў».

Гэты канкрэтны выпадак для нас з'яўляецца выразным сведчаннем палітычных кірункаў беларускіх уладаў на крыміналізацыю прафзвязаў і іх дзейнасці ў краіне. На несправядлівым судзе і пры адсутнасці пераканаўчых довадаў гарадскі суд Менску пастанавіў 9 лістапада 2018 года падтрымаць прысуд мясцовага раённага суда супраць двух прафсаюзных лідараў, якія былі прымусова адхіленыя ад сваіх выбарных пасад.

МКП, IndustriALL, ЕКП і Еўрапейскі IndustriAll рашуча не згодныя з вердыктам гэтага суда і пастановай адхіліць апеляцыю.

Мы ведаем, што ЕЗ паглыбляе свае стасункі з Беларуссю, зрэшты, праз пагадненне аб партнёрстве, якое цяпер абмяркоўваецца. Мы верым, што ЕЗ павінен прадаўжаць надаваць падтрымку грамадзянскай супольнасці і ахвярам рэпрэсій у Беларусі.

Мы ўпэўненыя, што ўзровень удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве залежыць ад агульнага развіццё стасункаў паміж ЕЗ і Беларуссю ў кантэксце павагі міжнароднага права і правоў чалавека. Адчувальныя крокі Беларусі ў павазе да ўсеагульных асноўных свабод, вяршэнства закона і правоў чалавека павінны заставацца ключавымі для палітыкі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да Беларусі.

Што тычыцца згаданай вышэй «справы прафзвязаў», прысуд суда парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, напрыклад, Артыкул 22, часткi 1-3, якія датычацца свабоды асацыяцыі, а таксама Артыкулы 5 і 6 Канвенцыі МАП №87 аб свабодзе асацыяцыі і абароне права на арганізацыю, ратыфікаваныя Беларуссю.

У гэтых рамках нашы арганізацыі патрабуюць, каб у працэсе перамоваў аб пагадненні аб партнёрстве паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю, прыярытэты партнёрства ўключалі ў сябе ўсе міжнародныя нормы і канвенцыі, якія тычацца правоў чалавека і працоўных правоў. Гэта, дарэчы, належыць да «Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах» і Канвенцый і юрыспрудэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Шануючы Ваша супрацоўніцтва, мы з нецярпеннем чакаем ад Вас неадкладных дзеянняў у гэтым важным пытанні».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках