30 красавiка 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка з Барці падолелі найлепшую пару планеты на турніры ў Маямі

7
Азаранка з Барці падолелі найлепшую пару планеты на турніры ў Маямі
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА

Беларуска і аўстралійка ў чатырох сэтах перамаглі дуэт Крэйчыкава/Сінякова.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая выбыла з адзіночнага разраду на турніры WTA Premier Mandatory ў Маямі, працягвае выступленні ў парным, паведамляе tut.by.

У матчы 1/16 фіналу Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці ўзялі верх над самай рэйтынгавай парай планеты Барбарай Крэйчыкавай/Кацярынай Сіняковай з Чэхіі - 6:3, 6:7 (1:7), 10:7.

У 1/8 фіналу спаборніцамі беларускі і аўстралійкі стануць Аляксандра Круніч (Сербія)/Аляксандра Панова (Расея).

Нагадаем, што ў пачатку сакавіка Вікторыя Азаранка разам з кітаянкай Чжэн Сайсай выйграла тытул у парным разрадзе на турніры ў Акапулька.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках