19 красавiка 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільён брытанцаў выйшаў на шэсце за другі рэферэндум аб Brexit

12
Мільён брытанцаў выйшаў на шэсце за другі рэферэндум аб Brexit

У шэсці ўзяў удзел мэр Лондана і першы міністр Шатландыі.

Арганізатары акцыі з патрабаваннем правядзення другога рэферэндуму аб Brexit заявілі пра тое, што ў ёй удзельнічае мільён чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў Twitter кампаніі People's Vote, якая з'яўляецца арганізатарам шэсця і дэманстрацыі.

"Паводле нашых ацэнак, у сённяшнім шэсці бярэ ўдзел мільён чалавек. Дзякуй усім, хто прыехаў з усіх куткоў Злучанага Каралеўства", - гаворыцца ў паведамленні.

Зараз удзельнікі акцыі знаходзяцца на плошчы перад парламентам Брытаніі, дзе перад імі выступілі мэр Лондана Садзік Хан, першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн, ды іншыя палітыкі.

Акрамя патрабавання правядзення другога рэферэндуму натоўп скандуе лозунгі аб адстаўцы прэм'еркі Тэрэзы Мэй.

Між тым петыцыя на сайце брытанскага парламента аб скасаванні выхаду з ЕЗ набрала ўжо больш за 4,3 мільёна подпісаў. Гэта найбольшая колькасць подпісаў у гісторыі існавання сайта петыцый - дагэтуль у лідарах была петыцыя з заклікам да другога рэферэндуму аб Brexit ад 2016 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках