27 красавiка 2024, Субота, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінтранспарту ўвяло абмежаванні нагрузак на дарогі ў Беларусі

9
Мінтранспарту ўвяло абмежаванні нагрузак на дарогі ў Беларусі

Летам на дарогах пры тэмпературы, вышэйшай за 25 градусаў, нагрузка на адзіночную вось можа быць не большай за шэсць тон.

Міністэрства транспарту і камунікацый пастановай №10 ад 6 сакавіка 2019 года ўвяло часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын на рэспубліканскіх аўтадарогах агульнага карыстання, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам вызначаны пералік рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, у дачыненні да якіх нагрузкі на восі транспартных сродкаў абмяжоўваюцца з 25 сакавіка да 25 красавіка.

Пры гэтым на дарогах і іх адцінках, не ўключаных у гэты пералік, дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось дзевяць тон.

У летні перыяд з 23 траўня да 31 жніўня на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём з 11:00 да 20:00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра, вышэйшай за 25°С дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось, не большая за шэсць тон.

Пастановай таксама зацверджаны пералік транспартных сродкаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне часовых абмежаванняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках