27 красавiка 2024, Субота, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане тысячы людзей выйшлі на акцыю з патрабаваннем паўторнага рэферэндуму аб Brexit

5
У Лондане тысячы людзей выйшлі на акцыю з патрабаваннем паўторнага рэферэндуму аб Brexit
ФОТА: BBC

Шэсце скончыцца пад сценамі парламента, дзе павінен вызначыцца лёс пагаднення аб Brexit.

Тысячы людзей збіраюцца, каб прайсці шэсцем праз цэнтральны Лондан, заклікаючы да новага рэферэндуму аб Brexit.

Пра гэта паведамляе BBC.

Шэсце скончыцца пад сценамі парламента, дзе павінен вызначыцца лёс пагаднення аб Brexit.

Арганізатары спадзяюцца пераканаць заканадаўцаў падтрымаць новы рэферэндум аб тым, ці павінна Вялікая Брытанія прытрымлівацца планаў выхаду з Еўрапейскага Звязу.

ФОТА: BBC

Між тым петыцыя на сайце брытанскага парламента аб скасаванні выхаду з ЕЗ набрала ўжо больш за 4 мільёны подпісаў.

Асобныя палітыкі мяркуюць, што петыцыя здольная ўдыхнуць новае жыццё ў ідэю другога рэферэндуму аб Brexit.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй дала зразумець, што можа не вынесці на трэцяе галасаванне пагадненне аб Brexit, калі ў парламенце не набярэцца дастатковай падтрымкі для яе.

Нагадаем, ЕЗ пагадзіўся перанесці выхад Брытаніі на 22 траўня, калі брытанскі парламент на наступным тыдні прагаласуе за пагадненне аб Brexit.

Калі ж Палата абшчын не зможа прагаласаваць ці трэці раз адхіліць пагадненне, Брытанія атрымае час да 12 красавіка, каб вызначыцць, як яна будзе дзейнічаць далей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках