27 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ чатыры расейскія каналы атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі

27
Яшчэ чатыры расейскія каналы атрымалі дазвол на вяшчанне ў Беларусі

Міністэрства інфармацыі павялічыла прысутнасць расейскіх каналаў у нашай краіне.

Міністэрства інфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі - тэлепраграм «SHOT TV», «БОКС ТБ ПЛЮС», «КВЗ ТБ» і «Малыш-ТВ». Дазвол выдадзена на тры гады, паведамляе «Белсат».

Праграмы маюць мастацкую, спартовую, забаўляльную і дзіцячую накіраванасць адпаведна. Усе яны - расейскія.

«Як правіла, аператары электрасувязі ўключаюць тэлепраграмы, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведныя пакеты неўзабаве пасля падпісання загаду аб выдачы такога дазволу», - нагадваюць у міністэрстве.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках