27 красавiка 2024, Субота, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пабудуюць новае сховішчы тэхнікі NATO

3
У Польшчы пабудуюць новае сховішчы тэхнікі NATO
ФОТА З САЙТА NEWSADER.COM

Паўночнаатлантычны альянс умацоўваецца ў Польшчы, каб даць адпор Расеі ў выпадку неабходнасці.

У Польшчы плануюць пабудаваць новы вайсковы аб'ект, на якім будзе захоўвацца амерыканская тэхніка. Пра гэта паведаміў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, піша liga.net cа спасылкай на The Wall Street Journal.

Новае сховішча пачнуць будаваць у раёне аэрадрома ў Павідзе ўжо гэтым летам. На ім будуць захоўвацца амерыканскія браніраваныя аўто, узбраенне і боепрыпасы, патрэбныя, каб даць адпор Расеі, падкрэслівае выданне

Кошт будаўніцтва ацэньваецца ў $260 млн.

Аб'ект неабходны для ўмацавання вайсковай прысутнасці ЗША ў Польшчы, патлумачыў Столтэнберг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках