27 красавiка 2024, Субота, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны рэдактар «Саўбеліі» зняславіўся з веданнем геаграфіі

55
Галоўны рэдактар «Саўбеліі» зняславіўся з веданнем геаграфіі

У трох фразах ён памыліўся тройчы.

У чарговым выпуску «Клуба рэдактараў» кіраўнікі дзяржаўных СМІ шмат часу прысвяцілі сыходу Нурсултана Назарбаева з пасады прэзідэнта Казахстана.

Адрэагавалі і на публікацыю nn.by на гэтую тэму.

«Сталіцу краіны Назарбаеў перанёс з Алматы ў Астану - каб казахі масава перасяляліся на поўнач, каб знікла небяспека адрыньвання паўночных тэрыторый і іх далучэння да Расеі. Пра такую магчымасць у пачатку праўлення Назарбаева казалі, цяпер мала хто ўспамінае», - гаварылася ў артыкуле.

Галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук вырашыў зняпраўдзіць гэтыя сцвярджэнні, але гэта была не вельмі добрая ідэя - у трох фразах ён памыліўся тройчы.

«Гэта для тых, хто не вучыў геаграфію. Астана нашмат далей на поўдзень, чым Алматы. І трэба яшчэ разумець, што ад Астаны на поўнач столькі ж, колькі ад Алматы да Астаны. Фактычна, дзе знаходзіцца Астана - гэта геаграфічны цэнтр, - патлумачыў усім прысутным Жук. - ... А вы на гэтай крыніцы [«Нашай Ніве»] нешта добрае наогул чыталі? Яны нават самі пра сябе пішуць негатыўна».

Спецыяльны для яго Дзмітрыя Жука публікуецца карта Казахстана. Яна даступная праз сэрвіс Гугл.Карты.

Па-першае, варта запомніць, што старая сталіца, Алматы, знаходзіцца на самым поўдні Казахстана, на мяжы з Кыргызстанам. На поўначы знаходзіцца Астана.

Па-другое, аказваецца, паміж Алматы і Астаной па аўтадарозе 1212 кіламетраў. А ад Астаны да мяжы з Расеяй - 565 кіламетраў, удвая менш.

Нарэшце, ад Астаны да геаграфічнага цэнтра Казахстана больш за 550 кіламетраў. Геаграфічны цэнтр знаходзіцца ў цэнтры краіны, а не на поўначы.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках