«Я не ведаю, каго пахавала. Мне кажуць, што гэта мой муж»
4- 23.03.2019, 11:45
- 24,908
Жыхарка Мар'інай Горкі дамагаецца праўды ад мясцовых уладаў і морга.
У надзвычайнае становішча трапіла жыхарка Мар'інай Горкі. Памерлага мужа ўдава пахавала ў цэлафанавым пакеце, бо цела распалася, пакуль было ў гарадскім моргу. У дадатак мясцовыя ўлады патрабуюць ад пенсіянеркі 240 рублёў за пахаванне на вясковых могілках, піша «Белсат».
гядзець з 10.40
Ні жонка з дзецьмі, ні блізкія сваякі не змаглі развітацца з памерлым, жыхаром горада Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна.
«Было горача, і яго аддалі мне на чацвёртыя суткі ў мяшку - у труне ляжаў мяшок. Я яшчэ папрасіла: пакажыце мне яго, але мне сказалі вам нельга яго паказваць, гэта ён. Я не ведаю, каго я пахавала. Мне кажуць, што гэта мой муж», - кажа ўдава Ніна Рабчык.