29 красавiка 2024, панядзелак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнікам Бабіча ў Беларусі выявіўся ўзнагароджаны за анэксію Крыма сын Клінцэвіча

25
Памочнікам Бабіча ў Беларусі выявіўся ўзнагароджаны за анэксію Крыма сын Клінцэвіча
АНДРЭЙ КЛІНЦЭВІЧ

Андрэй Клінцэвіч працуе ў пасольстве РФ у Менску.

У расейскім пасольстве ў Менску першым сакратаром працуе Андрэй Клінцэвіч - сын расейскага палітыка Франца Клінцэвіча, паведамляе «Наша Ніва».

Франц Клінцэвіч нарадзіўся ў Ашмянах (Гарадзенская вобласць), але за час службы на тэрыторыі Расеі адчуў сябе расейцам.

Франц Клінцэвіч служыў у Афганістане і пасля ўзначаліў адзін з ветэранскіх саюзаў. У расейскім парламенце ён засядаў з 1999 да 2015 года, прычым аднойчы балатаваўся ад Чачэніі. Затым з'яўляўся членам Савета Федэрацыі ад Смаленскай вобласці.

Сын Франца, Андрэй, таксама пачынаў ваенную кар'еру, як і бацька, служыў у дэсанце.

Праз траўму спіны сышоў са службы, але, здаецца, не канчаткова: украінскія СМІ не раз згадвалі яго ў негатыўным кантэксце і адзначалі частыя візіты на акупаваную тэрыторыю Крыма і на Данбасу.

Андрэй Клінцэвіч трапіў у базу «міратворцы» як асоба, датычная да злачынстваў на тэрыторыі Украіны.

З рук Пуціна ён атрымаў грамату як чалавек, які асабліва вызначыўся падчас крымскай кампаніі.

Апошнія гады Клінцэвіч-малодшы працаваў разам з Міхаілам Бабічам (цяперашнім амбасадарам у Беларусі) у апараце прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў Прыволжскай федэральнай акрузе.

Непасрэдна да прыезду ў Беларусь Андрэй Клінцэвіч займаўся куратарствам «вайскова-патрыятычных клубаў «Адзінай Расеі». У Беларусі ён ужо паспеў адзначыцца візітам да гарадзенскіх кадэтаў з мэтай «наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж беларускімі і расейскімі кадэтамі».

КЛІНЦЭВІЧ У ГАРОДНІ, ДРУГІ ЗЛЕВА
ФОТА: KADETGRODNO.SCHOOLS.BY
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках