7 траўня 2024, aўторак, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць жыхароў развітых краін за павелічэнне падаткаў для багатых

8
Большасць жыхароў развітых краін за павелічэнне падаткаў для багатых

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця правяла апытанне сярод жыхароў 21 краіны.

Большасць жыхароў развітых індустрыяльных дзяржаў падтрымлівае павелічэнне падаткаў для багатых, паведамляе DW.

Такі вынік апытання, праведзенага Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) у 21 краінах саюза. Ва ўсіх 21 краінах большасць апытаных адказала станоўча на пытанне: «Ці варта уладам падняць падаткі для багатых, каб дапамагчы бедным?»

Сярэдні ўзровень падтрымкі павелічэння падаткаў для багатых, паводле апытання, складае 68 працэнтаў. У Нямеччыне гэтую ідэю падтрымлівае 77 адсоткаў рэспандэнтаў - больш толькі ў Партугаліі і Грэцыі (у абедзвюх краінах блізу 80 адсоткаў).

Трое з чатырох жыхароў Нямеччыны, паводле апытання, мяркуюць, што ўлады маглі б рабіць больш для ўмацавання эканамічнай і сацыяльнай абароненасці сваіх грамадзян. Акрамя таго, 44 адсоткі згодныя дадаткова аддаваць 2 адсоткі свайго даходу для паляпшэння сітуацыі ў пенсійнай сістэме. Гэта на 6 адсоткаў больш, чым сярэдні вынік для ўсіх краін, якія ўдзельнічалі ў даследаванні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках