Названы ўзрост, калі людзі становяцца дарослымі
15- 19.03.2019, 18:38
- 27,004
З навуковага пункту гледжання ў 18 гадоў пераважная большасць людзей ніяк не можа быць дарослымі.
Навукоўцы назвалі ўзрост, калі людзі сапраўды сталеюць, і гэта значна больш, чым 18 гадоў. Пра гэта паведамляе ВВС.
Спецыялісты сцвярджаюць, што разглядаць чалавека як дарослага можна ва ўзросце 30 гадоў. Сталенне палягае ў мностве чыннікаў і залежыць ад шматлікіх нюансаў.
Брытанскія навукоўцы, якія вывучаюць працу мозгу і нервовай сістэмы, даведаліся, што прыкладна да 30 гадоў чалавек яшчэ перажывае змены ў галаўным мозгу. Менавіта яны ўплываць на паводзіны і штурхаюць людзей да «недарослых учынкаў».
Менавіта да 30 гадоў у мозгу чалавека найбольш актыўна працякаюць працэсы ўдасканалення і развіцця.