Фотафакт: Украінскія вайскоўцы збілі беспілотнік баевікоў
3- 19.03.2019, 17:45
- 13,689
Дрону праціўніка былі пастаўленыя перашкоды сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.
У раёне правядзення аперацыі аб'яднаных сіл збіты самаробны ўдарны беспілотнік баевікоў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр штаба аперацыі аб'яднаных сілаў у Facebook, піша liga.net.
Паводле звестак штаба ААС, на Данецкам кірунку прарасейскія найміты спрабавалі ўжываць самаробны ўдарны БПЛА для нанясення страт украінскім вайскоўцам.
«Дрону праціўніка былі пастаўленыя перашкоды сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і ў далейшым агнём са стралковай зброі быў пашкоджаны», - адзначылі ў штабе.