7 траўня 2024, aўторак, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паабяцаў раскрыць топ-5 асоб сваёй каманды пасля першага тура

21
Зяленскі паабяцаў раскрыць топ-5 асоб сваёй каманды пасля першага тура
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Шоўмэн прызнаў, што каманда для яго - «вельмі складанае пытанне».

Уладзімір Зяленскі, шоўмэн і кандыдат у прэзідэнты Украіны, паабяцаў прадставіць ключавую пяцёрку сваёй каманды пасля выхаду ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта ён заявіў у панядзелак, 18 сакавіка, на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых бізнэс-асацыяцый у Кіеве, паведамляе nv.ua са спасылкай на Інтэрфакс-Украіна.

"Мы хочам прадставіць ключавых людзей да канца другога тура, калі мы туды пройдзем. За нос вадзіць людзей не будзем - мы пяцёрку назавём. Астатніх - там на гэта будзе да прэзідэнцкіх паўнамоцтваў блізу 2,5 месяцаў. Я думаю, нам гэтага часу выстарчыць, каб усіх знайсці", - распавёў Зяленскі.

Разам з тым ён адзначыў: "Людзей, якіх вы тут бачыце [на сустрэчы], я бачу ў сваёй камандзе. Спадзяюся, што і яны бачаць сябе".

Сярод іншых, у сустрэчы кандыдата з бізнэс-асацыяцыямі бралі ўдзел экс-кіраўнік Міністэрства фінансаў Украіны Аляксандр Данілюк, былы міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус, народны дэпутат Сяргей Лешчанка і суўладальнік Новай Пошты Вячаслаў Клімаў.

У той жа час, Зяленскі прызнае, што каманда - "вельмі складанае пытанне", і з некаторымі патэнцыяльнымі кандыдатамі на ключавыя дзяржаўныя пасады не ўдалося дасягнуць дамоўленасці.

"Вось ёсць персанаж, я з ім вёў перамовы, таму што мы знаем адзін аднаго з моманту абароны Краматорскага аэрапорта ў 2014 годзе - Крыванос Сяргей Рыгоравіч, ён абараняў. Суперафіцэр, які цяпер стаў намеснікам кіраўніка СНБА. Ён - кандыдат у прэзідэнты, мы з ім сустрэліся, дамовіліся, як яно будзе потым - паглядзім, але ў сектары абароны ты - №1, я цябе бачу", - распавёў Зяленскі.

Са слоў шоўмэна, яны з Крываносам дамовіліся, што падпішуць мемарандум аб падтрымцы пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў. "Пасля гэтага праз два дні і паходу ў Адміністрацыю прэзідэнта ён зняўся на карысць Парашэнкі. Я не ведаю, з чым гэта звязана, але я магу проста сказаць, што гэты чалавек быў на гэтае месца", - паведаміў Зяленскі.

Што тычыцца Службы бяспекі Украіны, то, з ягоных слоў, "трэба глядзець на афіцэраў у другіх і трэціх звёнах у службе". "Многія нам пішуць, і ў онлайн-апытанні. Не ведаю гэтага чалавека, але ўсе хваляць [экс-кіраўніка СБУ, кандыдата ў прэзідэнты Ігара] Смяшко. Не ведаю, ніколі не камунікаваў, таму не магу зрабіць пакуль высноў", - растлумачыў Зяленскі.

Паводле ягоных слоў, пасля азнаямлення з інфармацыяй пра патэнцыйнага сябра каманды трэба правесці з ім нейкі час. "Я павінен з ім пажыць - я не ведаю, як можна па-іншаму людзей браць на працу", - рэзюмаваў кандыдат у прэзідэнты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках