3 траўня 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ размясціла ў Крыме «Іскандэры» і ТУ-22М3

15
РФ размясціла ў Крыме «Іскандэры» і ТУ-22М3
ФОТА: FROM-UA.COM

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі РФ у абароне.

Расея разгарнула ў анэксаваным Крыме аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр-М» і размясціла на авіябазе ў Гвардзейскім далёкія бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3. Пра гэта ў панядзелак, 18 сакавіка, заявіў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі РФ у абароне і бяспецы Віктар Бондараў, паведамляе DW.

«У Крыме разгорнутыя зенітна-ракетныя комплексы С-300 і С-400, «Бук-М2», «Панцыр-С1», АТРК «Іскандэр» двух мадыфікацый», - прыводзіць словы Бондарава яго прэс-служба.

Былы галоўнакамандуючы расейскімі ВКС заявіў таксама, што эскадрылля далёкіх звышгукавых бамбавікоў-ракетаносцаў накіраваная ў Крым у адказ на размяшчэнне амерыканскіх СРА ў Румыніі. Бондараў сцвярджае, што «радыус баявога дзеянні Ту-22М3, далёкасць крылатых ракет на яго борце дазваляюць несці набой у любы пункт Еўропы».

Улады ЗША настойваюць на тым, што расейскія крылатыя ракеты 9М729 комплексу «Іскандэр-М» парушаюць падпісаную ў 1987 годзе паміж Вашынгтонам і Масквой Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД). У сувязі з гэтымі парушэннямі ЗША прыпынілі ў пачатку лютага ўдзел у гэтай дамове, паабяцаўшы выйсці з яе, калі Расея не вернецца да прытрымлівання ДРСМД. Расея ў адказ таксама заявіла, што спыняе выкананне гэтай дамовы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках