3 траўня 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brexit можа перашкодзіць прытрымліванню парламенцкай працэдуры

Brexit можа перашкодзіць прытрымліванню парламенцкай працэдуры

Урад Вялікабрытаніі не можа зноў паставіць на галасаванне пагадненне з ЕЗ аб Brexit, бо гэта не прадугледжана працэдурай.

Спікер Палаты абшчын брытанскага парламента Джон Беркоў заявіў, што ўрад не можа зноў паставіць на галасаванне пагадненне з ЕЗ аб Брэксіце, бо гэта не прадугледжана парламенцкай працэдурай. Унесці можна толькі іншы дакумент, а для гэтага, прэм'ер-міністру давялося б правесці новыя перамовы з ЕЗ аб брэксіце, паведамляе svoboda.org.

Офіс прэм'ер-міністаркі атрымаў нечаканы ўдар з таго боку, адкуль не чакаў, і не змог сфармуляваць сваю пазіцыю на традыцыйным паўдзённым брыфінгу для журналістаў, паведамляе Бі-бі-сі. «Спікер не папярэдзіў нас загадзя пра змест свайго выступу або пра сам факт, што ён выступіць з заявай», сказала журналістам прадстаўніца Тэрэзы Мэй.

Джон Беркоў, выступіў у панядзелак з прынцыповай і нечаканай аб'явай, абапіраўся на тэкст парламенцкай працэдуры, апісанай яшчэ ў 1604 годзе і якая працягвае дзейнічаць дагэтуль: «Пытанне не можа паўторна ўносіцца на разгляд Палаты абшчын на працягу адной і той жа парламенцкай сесіі». Беркоў назваў гэтае правіла «даўнім і трывалым». З ягоных слоў, гэтае правіла было неаднаразова пацверджанае ў гісторыі брытанскага парламента. Яно вытрымала выпрабаванне практыкай, таму што забяспечвае разумнае выкарыстанне часу парламенцкіх пасяджэнняў і забяспечвае належную павагу да пастаноў, якія прымае палата.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках