3 траўня 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Банк РФ у Будапешце могуць выкарыстоўваць для шпіянажу

1
NYT: Банк РФ у Будапешце могуць выкарыстоўваць для шпіянажу
ФОТА: IIB.INT

Кіраўнік Міжнароднага інвестыцыйнага банка РФ з'яўляецца выхадцам з вядомай сям'і КДБ.

Расея можа выкарыстаць штаб-кватэру расейскага Міжнароднага інвестыцыйнага банка (МІБ) у вугорскім Будапешце для шпіянажу. Пра гэта паведамляе rbc.ua, спасылаючыся на The New York Times.

У выданні пішуць, што кіраўнік Міжнароднага інвестыцыйнага банка Мікалай Косаў з'яўляецца выхадцам з вядомай сям'і КДБ, а яго бацька быў высокапастаўленым расейскім шпіёнам у Будапешце ў 70-х гадах.

«Старшыня банка (МІБ, - рэд.) мае працяглыя сувязі з расейскімі спецслужбамі. У той жа час, вугорскі парламент фактычна даў банку дыпламатычны імунітэт ад любога кантролю з боку паліцыі або фінансавых рэгулятараў, такім чынам пакінуўшы ў заходніх сілавікоў занепакоенасць тым, што расейскія шпіёны змогуць выкарыстоўваць яго як базу для правядзення разведвальных аперацый у Еўропе», - гаворыцца ў паведамленні.

У банку зняпраўджваюць гэтую інфармацыю.

Нагадаем, Славакія 22 лістапада выслала з краіны расейскага дыпламата. Яго падазраюць у дачыненні да шпіянажу.

Таксама 9 лістапада служба вайсковай контрвыведкі Аўстрыі затрымала афіцэра аўстрыйскага войска ў адстаўцы праз падазрэнне ў тым, што з 1990-х гадоў ён шпіёніў на карысць Расейскай Федэрацыі. Ён сачыў за Узброенымі сіламі Аўстрыі і перадаваў дакументы Маскве. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках