3 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрастат параўнаў колькасць вакансій у краінах ЕЗ

2
Еўрастат параўнаў колькасць вакансій у краінах ЕЗ
ФОТА З САЙТА PULSTIME.COM

Чэхія лідзіруе па колькасці вакантных працоўных месцаў у параўнанні з іншымі краінамі-сябрамі ЕЗ.

Такія звесткі 18 сакавіка прыводзіць Еўрастат - статыстычнае бюро ЕЗ, паведамляе eurointegration.com.

Калі ў сярэднім у Еўразвязе ў чацвёртым квартале 2018 года адносіны незанятых працоўных месцаў да агульнай колькасці працоўных месцаў склалі 2,3%, то ў Чэхіі гэты паказчык павялічыўся да 6%. Гэта - самы хуткі рост сярод усіх краін блока.

Другое месца па колькасці вакансій падзяляюць Бельгія і Нямеччына (па 3,4%), у Аўстрыі - 3,1%. Самы нізкі паказчык - у Грэцыі (0,4%). Па 0,9% вольных працоўных месцаў - у Балгарыі, Ірландыі, Гішпаніі і Партугаліі.

Як вядома, ва ўрадзе Чэхіі скардзяцца на недахоп працоўнай сілы ў краіне, заклікаючы прыцягваць яе з-за мяжы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках