28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнку не хвалююць праблемы простых людзей»

7
«Лукашэнку не хвалююць праблемы простых людзей»
ІРЫНА СТОМА

Ужо пяць гадоў Ірына Стома дамагаецца праўды пра смерць сына.

Пяць гадоў Ірына Стома з вёскі Пашніна, Язненскага сельсавета Мёрскага раёна спрабуе даведацца ўсю праўду аб гібелі свайго сына Аляксандра. Яго, як кажа жанчына, забілі і ўтапілі ў Глыбоцкім раёне, а міліцыя так і дагэтуль не пачала крымінальную справу. Ірыне кажуць, што ён патануў сам, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў Ірыны Стомы, яна б не абівала парогі розных інстанцый і не вяла перапіску з дзяржаўнымі структурамі, калі б не была ўпэўненая, што яе сына забілі.

Нядаўна Ірына скарысталася яшчэ адной магчымасцю і задала Лукашэнку напярэдадні ягонай сустрэчы з прадстаўнікамі прэсы. Яна накіравала электронны зварот у адміністрацыю Лукашэнкі. А некалькі дзён таму ёй прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры.

- 27 лютага было першае паведамленне на тэлевізіі пра тое, што можна задаць пытанні Лукашэнку: задавайце пытанні ў электронным выглядзе, тэлефануйце. Я на наступны дзень, 28 лютага, у электронным выглядзе выслала. Сказалі, што блізу трох тысяч пытанняў паступіла. Можа, іх і больш было. У мяне ёсць узор адказу з канца мінулага года, і яны аналагічна скапіявалі вось гэты і далі без усялякіх разглядаў.

Са слоў Ірыны Стомы, яна не збіраецца спыняцца і будзе і далей змагацца за ўстанаўленне справядлівасці. Жанчына спадзяецца на тое, што ўсё ж будзе праведзенае прафесійнае, аб'ектыўнае і ўсебаковае вывучэнне ўсіх матэрыялаў справы.

А таксама будзе распачатая крымінальная справа і знойдзеныя вінаватыя ў гібелі яе сына Аляксандра і пакараюць вінаватых ва ўтойванні злачынства, учыненага супраць яго. Як кажа жанчына, атрымаць адказы на ўсе пытанні - гэта ўжо не толькі жаданне маці, якая страціла сына, але і справа прынцыпу. Бо пры закрыцці справы аб знікненні сына начальнік Следчага камітэта з пагонамі падпалкоўніка так і не даў ёй адказаў на пытанні: як, дзе і калі сын трапіў у возера.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках