26 красавiка 2024, Пятніца, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскі міністр: Расейскія палітыкі ўцягнутыя ў скандал з адмываннем сродкаў

Латвійскі міністр: Расейскія палітыкі ўцягнутыя ў скандал з адмываннем сродкаў

Эдгар Рынкевічс пракаментаваў скандал вакол балтыйскага філіяла Danske Bank.

Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевічс, піша «Европейская правда» са спасылкай на The Guardian.

«Гэта альбо людзі пад кіраўніцтвам тых, хто блізкі да расейскага ўрада, ці ж тыя, хто спрабуе вывесці грошы расейскага ўрада», - адзначыў ён.

Некалькі еўрапейскіх і замежных банкаў уцягнутыя ў скандал Danske Bank, цэнтрам якога з'яўляюцца падазроныя аперацыі на суму 200 млрд еўраў, якія адбываюцца з Расеі і іншых краін і прайшлі праз яго аддзяленні ў Эстоніі ў 2007-2015 гадах.

«Гэта не праблема адной краіны. Яна мае больш глыбокія карані. Вось чаму мой урад кажа, што ўрок з гэтага палягае ў тым, што нам трэба мець больш еўрапейскага заканадаўства і нагляду», - адзначыў міністр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках