23 красавiка 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багацце Дзерыпаскі праз санкцыі скарацілася на $7,5 млрд

11
Багацце Дзерыпаскі праз санкцыі скарацілася на $7,5 млрд
АЛЕГ ДЗЕРЫПАСКА
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Кампаніі расейскага мільярдэра сур'ёзна пацярпелі.

Праз санкцыі багацце расейскага бізнэсоўца Алега Дзерыпаскі скарацілася на $7,5 млрд, або на 81%, заявіў яго адвакат Эрых Ферары ў пазове да Мінфіна ЗША, пададзеным на суд акругі Калумбія, піша «Новое время».

Ферары падкрэсліў, што 6 красавіка 2018 года Дзерыпаска стаў «ахвярай палітычных звадаў» у ЗША. Адвакат заявіў, што праз санкцыі багацце Дзерыпаскі «ўпала катастравічна», а ягоныя інвестыцыі «сталі таксічнымі».

Мінфінансаў ЗША сваімі дзеяннямі прымусіла кампаніі, якія раней знаходзіліся пад кантролем Дзерыпаскі, аддзяліцца ад яго, адзначыў Ферары. Тыя кампаніі, над якімі бізнэсовец захоўвае кантроль, сур'ёзна пацярпелі, бо банкі адмаўляюцца выдаваць ім крэдыты, пастаўшчыкі скасавалі кантракты, а контрагенты спынілі супрацоўніцтва.

Нагадаем, 6 красавіка 2018 года ЗША ўвялі санкцыі супраць сямі расейскіх алігархаў, 17 топ-чыноўнікаў і 12 расейскіх кампаній. У санкцыйны спіс Мінфіна ЗША трапілі тры кампаніі расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі - «Базавы элемент» (Basic Element Limited), En + Group і «Русал».

У снежні 2018 года Управа кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША праінфармавала Кангрэс аб планах выключыць расейскія кампаніі En +, «Русал» і «Еўрасібэнэрга» з санкцыйнага спісу.

Зняцце санкцый стала магчымым пасля рэструктурызацыі і змяненняў у карпаратыўным кіраванні кампаній - Дзерыпаска пагадзіўся скараціць свой удзел у кампаніях. Сам алігарх застанецца ў санкцыйным спісе.

15 сакавіка стала вядома, што ён падаў у суд супраць Міністэрства фінансаў ЗША з патрабаваннем скасаваць санкцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках