16 красавiка 2024, aўторак, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свіння не вызначае

30
Свіння не вызначае

Час дармаўшчыны скончыўся.

Лукашэнка так доўга трымаўся ва ўладзе толькі дзякуючы расейскаму фінансаванню свайго рэжыму. Думаў, што гэта вечная дармаўшчына, бо наўзамен Крэмль патрабаваў, на ягоную думку, толькі нейкую "дробязь" - знішчыць беларускую мову, пераследваць патрыётаў, прапагандаваць расейскі свет у сілавых структурах, аддаць Маскве стратэгічна важную газаправодную сістэму і тэлевізійную прастору.

Мабыць, і свіння думае, што гаспадары кормяць яе проста ад вялікай любові да парнакапытных. Пакуль тыя не вызначаць, што сала ўжо дастаткова тлустае.

Цяпер Масква пастанавіла, што сітуацыя саспела. Ды і грошай на кармленне стала не ставаць. Вось і пацягнулі "гаранта незалежнасці" на вяроўцы да канчатковай інтэграцыі. Ён верашчыць, але куды яму падзецца. Сам жа кажа, што без расейскай падтрымкі існаванне ягонай "эканомікі" немагчымае.

Тым больш, што адразу анэксаваць Беларусь не плануюць, каб не выклікаць супраціву беларусаў. Хочуць часткамі забіраць уладу над краінай. А "гаранту" ўжо абяцаюць пасаду прэзідэнта аўтаноміі. Непараўнальна лепш, чым застацца сам-насам з удзячным народам.

Казаць, што нашу незалежнасць ад Масквы абароніць кіраўнік рэжыму, які існуе на яе фінансаванні, могуць толькі пазбаўленыя веры ў свае сілы або залежныя ад гэтага рэжыму людзі.

Патрыёты не маюць права пасіўна назіраць, пакуль за мяжой зноў вызначаюць лёс нашай краіны. Як гэта рабіла большасць беларусаў у 1918 годзе. За пасіўнасць у лёсавызначальныя моманты гісторыі даводзіцца потым несці значна большую крывавую плату.

Цяпер тых, хто хоча незалежнасці, пераважная большасць. Нам трэба проста аб'яднацца, каб адхіліць ад улады таго, хто 20 гадоў рыхтаваў тут здраду, і цвёрда заявіць пра сваю волю да незалежнасці, да свабоды. Тады, паверце, ніхто сюды не сунецца, каб зноў навязаць нам абрыдлага калгаснага дыктатара і прадоўжыць палітыку паглынання.

Трэба быць цалкам дурнем, каб спрабаваць накінуць імперскае ярмо на незалежны народ з моцнай партызанскай традыцыяй і двума тысячамі кіламетраў межаў, праз якія прыйдзе матэрыяльная і чалавечая дапамога. У такіх умовах, як сведчыць сусветны досвед, для здушэння партызанскага руху на аднаго партызана трэба мець 80 акупантаў. Дзе яны столькі знойдуць?

Каб захаваць краіну нам патрэбнае яднанне. Адзіны магчымы цяпер цэнтр такога яднання - Беларускі Нацыянальны Кангрэс. Далучайцеся да арганізацый, якія ўваходзяць у нашу кааліцыю. Разам абаронім Радзіму.

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, Фэйсбук

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках