Прэм'ер-міністр Польшчы: Прадукцыйнасць працы прадпрыемстваў вырасла на 11%
7- 18.03.2019, 14:43
- 8,240
Гэта вышэй, чым у Францыі ды Нямеччыне.
У Польшчы расце прадукцыйнасць працы прадпрыемстваў, - заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас візіту на металургічны камбінат «Фэрум» у Катавіцэ, паведамляе «Радыё Польшча».
Са слоў кіраўніка ўрада, за апошнія тры гады гэты паказчык вырас на 11%, у той час як у Францыі ды Нямеччыне ён вырас прыкладна на 2%.
«Укараненне інавацыйных развязанняў прыводзіць да таго, што дабаўленая вартасць усё расце і расце. Сёння мы паказваем усё больш высокія стандарты якасці польскіх прадуктаў і забяспечваем сабе больш высокую маржу. Я вельмі гэтаму рады», - заявіў прэм'ер Маравецкі.
Палітык падкрэсліў, што металургічны камбінат «Фэрум» быў выратаваны ад банкруцтва дзякуючы Польскаму фонду развіцця, які фундаваў у прадпрыемства больш за 200 мільёнаў злотых, больш за 45 мільёнаў еўраў.