19 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты з самым высокім утрыманнем калію

9
Названыя прадукты з самым высокім утрыманнем калію

Гэты мінерал патрэбны для паляпшэння працы сэрца.

Для таго каб абараніць сябе ад гіпертаніі і хвароб сэрца, трэба захоўваць дастатковы ўзровень калію ў крыві. І вось прадукты харчавання, якія багатыя на гэты мінерал, піша hronika.info.

Калій адносіцца да ліку найважнейшых макрамінералаў для арганізма чалавека, ён зніжае рызыку заўчаснай смерці на 20%, як паказваюць розныя даследаванні. Гэта трэці найбольш распаўсюджаны мінерал ў нашым целе, які рэгулюе розныя вадкасці, скарачэнне цягліц і перадачу нервовых сігналаў. У перапрацаваных прадуктах харчавання нізкі ўзровень калію, а чым менш яго ў арганізме, тым вышэйшая рызыка развіцця гіпертаніі.

Авакада. Гэтыя экзатычная садавіна насычаная карыснымі для здароўя тлушчамі, яны ўважаюцца за выдатную крыніцу калію і фалатаў. Калі вы пакутуеце на павышаны артэрыяльны ціск ці ўжо дыягнаставаную гіпертанію, абавязкова ўключайце ў свой рацыён авакада.

Бататы. Салодкая бульба або батат з'яўляецца цудоўнай крыніцай калію, але акрамя гэтага яшчэ ўтрымлівае складаныя вугляводы і валокны. Многія людзі незаслужана абыходзяць увагай бататы, хоць яны вельмі прыемныя на смак і карысныя для здароўя паводле многіх паказчыкаў.

Шпінат. Яшчэ адная карысная гародніна з тых, што ёсць у шырокім доступе круглы год. Шпінат насычаны каліем, вітамінам А і магніем. Выдатны дадатак для салату ці альтэрнатыва гарніру.

Кавуны. У іх адзначаецца нізкае ўтрыманне тлушчу і калорый, затое мноства мінералаў і вітамінаў накшталт калію. У кожных 100 грамах кавуна змяшчаецца прыблізна 112 мг калію. Таму, калі надыдзе сезон кавуноў, не адмаўляйце сабе ў задавальненні штодня ўжываць гэтую выдатную садавіну. Акрамя ўсяго іншага, кавуны з'яўляюцца цудоўным прадуктам для дэтаксікацыі арганізма, нармалізацыі працы нырак і прафілактыкі мочакаменнай хваробы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках