29 красавiка 2024, панядзелак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стралок з Новай Зеландыі працаваў трэнерам у спартзале і ездзіў у КНДР

Стралок з Новай Зеландыі працаваў трэнерам у спартзале і ездзіў у КНДР
БРЭНТАН ТАРАНТ

Што вядома пра аўстралійца Брэнтана Таранта.

28-гадовы аўстраліец Брэнтан Тарант, які сёння расстраляў людзей у адной з мячэцяў новазеландскага Крайстчэрча і зняў гэта на відэа, раней працаваў трэнерам у спартовай зале ў аўстралійскім горадзе Графтане. Пра гэта ў каментары тэлеканалу АВС паведаміла мэнэджарка спартзалы Трэйсі Грэй, піша "Гордон".

Паводле яе слоў, Тарант працаваў у спартзале з 2009-га да 2011 года. Акрамя асноўнай працы ён бясплатна займаўся з дзецьмі і «быў вельмі захоплены гэтым».

Грэй распавяла, што пасля таго, як Тарант сабраў грошы, ён адправіўся падарожнічаць па краінах Еўропы і Азіі. Вядома, што мужчына быў у КНДР.

Жанчына дадала, што Тарант быў «узорным інструктарам па фітнэсу, стараўся з усіх сіл дапамагаць людзям».

Сёння адбыўся напад у мячэцях Аль-Нур і Лінвуд Масджыд у Крайстчэрчы ў Новай Зеландыі. Першапачаткова паведамлялася, што колькасць ахвяр атакі - ад дзевяці да 27 чалавек. Пазней у паліцыі паведамілі пра 49 загінулых і 48 параненых. Затрыманыя чатыры чалавекі, аднаму чалавеку выстаўленыя абвінавачванні ў забойстве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках