29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» атрымала ліцэнзію на сезон-2019

3
Берасцейскае «Дынама» атрымала ліцэнзію на сезон-2019

Футбольны клуб паспяхова прайшоў ліцэнзаванне для ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал каманды.

Нагадаем, што праходжанне ліцэнзавання было пад пагрозай праз нежаданне берасцейскага клуба плаціць «Нёману» кампенсацыю за пераход нападніка Паўла Савіцкага, але 12 сакавіка кіраўнік «Дынама» Аляксандр Зайцаў заявіў, што клуб усё ж такі правядзе аплату.

Павел Савіцкі з 15 галамі стаў найлепшым снайперам мінулага чэмпіянату Беларусі.

Яго пераход у берасцейскае «Дынама» з гарадзенскага «Нёмана» ў мінулае міжсезонне адзначыўся скандалам праз тое, што клуб з берагоў Буга наадрэз адмовіўся плаціць за трансфер былой камандзе форварда, нават нягледзячы на вердыкт футбольнага арбітражу АБФФ. «Дынама» спрабавала бараніць сваю праўду ў міжнародных інстанцыях.

Аднак, паводле інфармацыі «Прессбола», Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмовіўся прымаць апеляцыю «Дынама» да разгляду.

Бос берасцейскага «Дынама» нават пагражаў зняць каманду з чэмпіянату Беларусі. Федэрацыя футбола даволі падрабязна патлумачыла, чым матывавала сваё рашэнне.

За пераход Савіцкага «Нёман» прасіў выплаціць кампенсацыю 600 тысяч даляраў, пасля перамоваў бакі сышліся на 211 тысячах. Гэтую суму берасцейцы потым адмовіліся выплачваць, спаслаўшыся на парушэнне канфідэнцыяльнасці перамоў.

Пасля гэтага футбольны арбітраж Беларускай федэрацыі футбола пастанавіў, што берасцейскае «Дынама» павінна будзе выплаціць гарадзенскаму «Нёману» 265 тысяч даляраў за пераход нападніка Паўла Савіцкага.

У студзені АБФФ пакарала берасцейскае «Дынама» за невыкананне пастаноў па «справе Савіцкага», забараніўшы рэгістраваць новых футбалістаў.

Берасцейскае «Дынама» абскардзіла забарону АБФФ на ажыццяўленне трансфераў. А 1 лютага федэрацыя прыпыніла сваю забарону да завяршэння вядзення па звароце ФК «Дынама-Брэст» у эканамічны суд горада Менска.

У сярэдзіне лютага стала вядома, што эканамічны суд не стаў разглядаць хадайніцтва берасцейскага «Дынама» па «справе Савіцкага». А затым федэрацыя футбола адхіліла апеляцыю берасцейскага «Дынама».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках