29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія дэпутаты ўпершыню прагаласуюць пра паўторны рэферэндум аб Brexit

4
Брытанскія дэпутаты ўпершыню прагаласуюць пра паўторны рэферэндум аб Brexit

Спікер Палаты абшчын Вялікабрытаніі прыняў да разгляду заяўку аб галасаванні па паўторным рэферэндуме.

Спікер Палаты абшчын Вялікабрытаніі нечакана прыняў да разгляду заяўку апазіцыйных дэпутатаў, якія прапанавалі прагаласаваць аб паўторным рэферэндуме аб «Брэксіту». Галасаванне па гэтай заяўцы пройдзе ў чацвер, 14 сакавіка. Раней парламентарыі прагаласавалі супраць выхаду з ЕЗ без заключэння якой-небудзь угоды з Брусэлем, што прывяло да невялікага росту курсу фунта, паведамляе DW.

На галасаванне ў чацвер вынесены яшчэ цэлы шэраг ініцыятыў, уключаючы прапанову трэці раз прагаласаваць за той тэкст дамовы аб выхадзе з Еўразвязу, які быў адхілены ўжо двойчы. Калі разгляд гэтых заявак завершыцца безвынікова, на парадку дня застанецца пытанне, на які час варта адкласці «Брэксіт»: на кароткі да 30 чэрвеня або на больш доўгі. Калі Лондану давядзецца звярнуцца да другога сцэнару, то Вялікабрытанія будзе вымушаная ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапарламент у канцы траўня.

На гэты момант выхад з ЕЗ прызначаны на 29 сакавіка, і пакуль парламентарыі не ўзгаднілі ні тэкст дамовы з Еўразвязам, ні тэрмін, на які адкладаецца «Брэксіт», пагроза так званага «цвёрдага Брэксіту» без угоды з Брусэлем захоўваецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках