29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку адправяць у адстаўку ў Менску

54
Лукашэнку адправяць у адстаўку ў Менску
ФОТА: TUT.BY

Менск заўсёды адказваў кіраўніку ўзаемнасцю, ціха пасмейваючыся з яго ці гучна пратэстуючы.

Лукашэнка не любіць Менск. Няўпэўненасць закамплексаванага правінцыяла накладваецца на звесткі пра ўласны рэйтынг. Тут праходзілі шматтысячныя дэманстрацыі пратэсту. Над менскімі вуліцамі разносілася «Сыходзь» ды іншыя крыўдныя лозунгі, што рэхам адбіваліся на апошніх паверхах рэзідэнцыі. Менск заўсёды адказваў правадыру ўзаемнасцю, ціха пасмейваючыся з яго ці гучна пратэстуючы. Адправяць у адстаўку яго таксама ў сталіцы, піша тэлеграм-канал «Баста».

Таму і з'яўляюцца ідэі накшталт агучанай учора. «У нас ужо і так, па-мойму, 20% у Менску жыве. Далей нельга. Менск не гумовы», - сказаў Лукашэнка.

Ведаючы падыход яго падбрэхічаў да выканання «жадункаў», не здзівімся калі сталіцу абвесцяць горадам не для ўсіх. Гэта ж прасцей, чым стварыць горад з нармальнай інфраструктурай і працоўнымі месцамі з якіх не хочацца ўцякаць.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках