19 красавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ правядуць вучэнні адлучэння ад глабальнага Інтэрнэту

72

Найбуйнейшыя аператары сувязі Расеі выпрабуюць «закон Клішаса».

Найбуйнейшыя аператары сувязі Расеі маюць намер правесці вучэнні, падчас якіх правераць на практыцы магчымасць прымянення закона «аб суверэнным інтэрнэце», занесенага ў снежні ў Дзярждуму РФ сэнатарам Андрэем Клішасам.

Такая пастанова, як паведамляе РБК, была прынятая на пасяджэнні рабочай групы «Інфармацыйная бяспека», якая рэалізуе нацыянальны праект «Лічбавая эканоміка».

У вучэннях возьмуць удзел «МегаФон», «ВымпелКом» (брэнд «Билайн»), МТС, «Ростелеком» - разам яны паспрабуюць зразумець, як менавіта варта праводзіць задуманую інтэрнэт-рэформу.

Закон, нагадаем, патрабуе, каб увесь трафік унутры Расеі праходзіў праз пункты абмену, ухваленыя Раскамнаглядам. Для гэтага мабільныя аператары і інтэрнэт-правайдэры павінны ўсталяваць на сваіх сетках абсталяванне, з дапамогай якога РКН зможа ўмешвацца ў плыні трафіку, а таксама блакаваць забароненыя ў РФ рэсурсы.

Праект таксама патрабуе мінімізаваць «перадачу за мяжу звестак, якімі абменьваюцца паміж сабой расейскія карыстальнікі» і забяспечыць магчымасць аўтаномнай працы рунэту.

«Усе ўдзельнікі абмеркавання сыходзяцца ў тым, што ў яго добрыя мэты, але механізмы яго рэалізацыі выклікаюць шмат пытанняў і спрэчак. Тым больш, спосабы яго рэалізацыі пакуль дакладна не прапісаны, - заявіла кіраўніца рабочай групы Наталля Касперская. - Таму прыйшлі да таго, што ўдзельнікам рынку трэба арганізаваць вучэнні ці нешта такоўскае, каб зразумець, як гэта ўсё можа быць рэалізавана на практыцы».

Пасля вучэнняў, які павінны адбыцца да красавіка, аператары прапануюць у законапраект праўкі.

Праект Клішаса, які, са слоў кіраўніка «Раскамсвабоды» Арцёма Казлюка, прывядзе да стварэння глабальнага расейскага цэнзурнага пажарнага муру накшталт кітайскага, ужо атрымаў ухваленне ад Мінкамсувязі, Раскамнагляду, Рассувязі, Федэральнай службы аховы (ФСА) і Федэральнай службы ў тэхнічным і экспартным кантролі (ФСТЭК).

Крыніца ў Крамлі сказала РБК, што ў адміністрацыі прэзідэнта РФ падтрымліваюць законапраект, бо ён «садзейнічае выкананню даручэнняў прэзідэнта аб устойлівай працы рунэту» для рэалізацыі праграмы «Лічбавая эканоміка».

Урад таксама ўхваліў ініцыятыву, хоць і з агаворкамі: па-першае, на яе рэалізацыю трэба прадугледзець грошы ў бюджэце (Клішас сцвярджаў, што сродкі падаткаплатнікаў не спатрэбяцца), а па-другое, выразна прапісаць у законе, што менавіта з'яўляецца пагрозай бяспекі і ў якіх выпадках можа ажыццяўляцца цэнтралізаванае кіраванне сеткай.

Да хвалебных водгукаў далучыліся нацыянальныя інтэрнэт-гіганты ў асобе «Яндэкс» і Mail.ru Group.

Тэхнічны дырэктар Mail.ru Group заявіў, што закон дазволіць інтэрнэт-кампаніям «адчуваць сябе больш спакойна», а дырэктар у развіцці сеткавай інфраструктуры «Яндэкса» Аляксей Сакалоў адзначыў своечасовую «абарону расейскага сегмента сеткі інтэрнэт».

З дзяржструктур адмоўны водгук дала толькі Падліковая палата РФ. «Рэалізацыя законапраекта запатрабуе дадатковых выдаткаў федэральнага бюджэту. Акрамя таго, рэалізацыя законапраекта прывядзе да росту кошту тавараў і паслуг на расейскім рынку, што ўтрымлівае рызыку павелічэння расходаў бюджэтаў усіх узроўняў бюджэтнай сістэмы РФ на іх аплату», - адзначаецца ў водгуку ПП.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках