29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Парадак алкагольных напояў не ўплывае на пахмелле

28
Навукоўцы: Парадак алкагольных напояў не ўплывае на пахмелле

«Павышэнне градуса» не ўратуе, калі вы выпілі больш за норму.

Навукоўцы з Вітэнскага ўніверсітэта ў Нямеччыне заяўляюць, што паслядоўнасць ужывання розных відаў алкагольных напояў не звязаная з верагоднасцю з'яўлення стану пахмелля і ступенню яго цяжару. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле на сайце Оксфардскага ўніверсітэта.

У ангельцаў і немцаў ёсць таемнае правіла «не паніжаць градус» – піць спачатку піва, а потым віно, а ў зваротным парадку не раяць.

У эксперыменце ўдзельнічалі 90 чалавек ад 19 да 40 гадоў. Іх падзялілі на тры групы.

Два дні ў бары адна група спачатку піла тры куфлі піва, потым чатыры келіхі віна, а іншая наадварот – спачатку чатыры куфлі віна, а потым тры келіхі піва. Трэція пілі толькі піва ці віно.

Даследаванне праводзілі з півам ад Carlsberg (5% алкаголю) і белым віном Edelgräfler 2015 гады 11% алкаголю.

Ваніты часцей былі ва ўдзельнікаў трэцяй групы, якія пілі толькі адзін пэўны напой. Праз тыдзень іх памянялі месцамі і паўтарылі эксперымент.

Паводле высновы навукоўцаў, пахмелле з'яўлялася ва ўсіх прыкладна з аднолькавай частатой. Ступень яго цяжару залежала не ад паслядоўнасці піцця, а ад узроўню ўтрымання спірту ў арганізме. Такім чынам даследчыкі аспрэчылі меркаванне, што, каб пазбегнуць пахмелля, варта выконваць нейкую паслядоўнасць ужывання алкаголю і не «павышаць градус».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках